Давайце паўторым сінтаксічныя нормы беларускай мовы, а іменна асаблівасці дапасавання і кіравання, што не супадаюць з рускай мовай.
Некаторыя асаблівасці давасавання ў беларускай мове.
У беларускай мове лічэбнікі два (дзве), абодва (абедзве), тры, чатыры дапасуюцца да назоўнікаў, якія маюць форму множнага ліку: абодва браты, тры яблыкі.
Асаблівасці кіравання пры дзеясловах з адмоўем.
Абстрактныя назоўнікі, як правіла, ужываюцца ў родным склоне: не мае значэння, не дае права.
Канкрэтныя назоўнікі, як правіла, ужываюцца ў вінавальным склоне: не купіла кнігу, не сустрэлі бацьку.
Асаблівасці беларускага кіравання (у параўнанні з рускай мовай).
Дзеясловы ветлівасці (дзякаваць, падзякаваць, выбачаць, прабачыць, дараваць) ужываюцца з назоўнікам у давальным склоне: дзякаваць сястры, бабулі; выбачыць мне, яму.
Дзеясловы руху (ісці, бегчы, ехаць, плыць, ляцець і інш.) пры абазначэнні мэты дзеяння ўжываюцца з прыназоўнікам “па” і назоўнікам у вінавальным склоне: схадзіць па хлеб.